Таксама молімся ("Ойча наш...") ў інтэнцыі Новай Эвангелізацыі ў 21.37

 

Штодзённа молімся 1-м дзесяткам Ружанца ў інтэнцыі душпастырства студэнтаў і працуючай моладзі.

 
Друк

Рараты

on .

"Усё ў свой ​​час. Для сапраўднай мудрасці таксама трэба адчакаць на адпаведні час."- св. Арнольд Янссен.
Панядзелак – першыя рараты для моладзі. Было нас шмат, гэта значыць, што мы зацікаўлены, каб гэты час змяніў нашыя сэрцы і жыццё.

Рараты гэта святая імша ў гонар Марыі, таму выстаўляецца спецыяльная свечка, якая нагадвае нам аб гэтым. У пачатку святой імшы, цемра агарнула нас, але многія з нас мелі свечку, таму адразу было ярчэй ад кожнага з нас. Гледзячы на нас, мне прыйшло ў галаву, што мы з’яўляемся такімі агенчыкамі ў свеце бліжшым, ці дальшым, але асвятляем шлях сваёй прысутнасцю. Наш шлях і шлях людзей, якія ідуць каля нас.

Луц’я.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць