Друк

Гісторыя Гродна

Індэкс матерыялу
Гісторыя Гродна
Старонка 2
Старонка 3
Усе старонкі

Герб горада Гродна 

Амаль 870 гадоў - ад першай згадкі ў Іпацеўскім летапісе каля 1128 г. - налічвае ў сваёй біяграфіі Гародня. Памежнае становішча з літоўскімі і польскімі землямі вызначыла значэнне Гародні як важнага ваенна-стратэгічнага і гандлёвага цэнтра на паўночна-заходніх межах старажытнарускай дзяржавы. За час свайго існавання горад не раз падвяргаўся нападам і аблогам, некалькі разоў руйнаваўся захопнікамі.

Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР Гародня з 15.01.1940 г. стала цэнтрам раёна. 22.06.1941 г. горад адным з першых у нашай краіне падвергнуўся нападу нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Савецкія воіны і пагранічнікі ўстойліва і мужна абаранялі гарадзенскую зямлю. Больш 1100 сутак горад Гародня быў акупаваны фашысцкімі захопнікамі.

У пасляваенныя гады гаспадарка горада была адноўлена і атрымала далейшае развіццё. Новыя прамысловыя і жылыя раёны далёка рассунулі гарадскую рысу, надаўшы старажытнай Гародні сучаснае аблічча. За вялікія поспехі ў гаспадарчым і культурным будаўніцтве і ў сувязі з 850-годдзем горад у 1978 г. узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Гародня звязана трывалым сяброўствам і супрацоўніцтвам са шматлікімі гарадамі былога СССР і замежных краін. Штодня ў Гародню прыбываюць турысты з розных краін, іх прыцягвае своеасаблівасць горада, багатага архітэктурнымі і гістарычнымі помнікамі.





Літургічны каляндар

 
white
Дзень звычайны

Чытанне на сёння:
Дз 19,1-8; Ян 16,29-33

Імяніны:
Яна, Канстанціна