Друк

Пастырскі ліст ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча на І нядзелю Вялікага посту 2012 года

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!

Мы чарговы раз перажываем літургічны перыяд Вялікага посту. Гэты асаблівы час ласкі павінен нас духоўна падрыхтаваць да сустрэчы з Уваскрослым Хрыстом у радаснае свята Вялікадня. Таму ўжо цяпер варта задумацца, як нам правесці гэтыя 40 дзён посту, каб атрымаць як мага большы духоўны плён як у асабістым жыцці кожнага з нас, так і ў жыцці ўсяго грамадства.

Друк

Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча на першую нядзелю Адвэнту 2011г.

Улюбёныя ў Хрысце Браты і Сёстры!

Сённяшняя нядзеля распачынае асаблівы перыяд касцёльнага літургічнага года, якім з’яўляецца Адвэнт. Стоячы на парозе новага літургічнага года, мы паглыбляемся ў адвэнтовую атмасферу радаснага чакання прыходу Пана.

Гэтае адвэнтовае чаканне мае падвойнае вымярэнне. Па-першае, Адвэнт з’яўляецца перыядам падрыхтоўкі да свят Божага Нараджэння. Маці Касцёл у чарговы раз запрашае кожнага з нас схіліцца над таямніцай Уцелаўлення Божага Сына, зноў адкрыць неабсяжную любоў Айца нябеснага, які “так [...] палюбіў свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае” (Ян 3, 16). Па-другое, Адвэнт з’яўляецца для нас нагодай, каб узгадаць праўду веры, што напрыканцы часоў Сын Чалавечы “зноў прыйдзе ў хвале судзіць жывых і памерлых” (Апостальскі сімвал веры). У святле гэтай праўды ўсё жыццё хрысціяніна паўстае перад намі як свайго роду “адвэнт” ці чаканне радаснай сустрэчы з Уваскрослым Збаўцам.

Друк

Пастырскі ліст ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча на пачатак новага школьнага і катэхетычнага года

Умілаваныя ў Хрысце Браты і Сёстры!

Хутка мінулі дні летняга адпачынку дзяцей і моладзі. Распачаўся чарговы школьны і катэхетычны год. Ва ўсіх школах нашай краіны прагучаў першы званок. Гэта быў знак пачатку чарговага перыяду ўзрастання вялікай колькасці дзяцей і моладзі ў мудрасці і ласцы ў Бога і людзей.

Друк

List pasterski Księdza Biskupa Aleksandra Kaszkiewicza

List pasterski Księdza Biskupa Aleksandra Kaszkiewicza na 20-lecie diecezji i przed peregrynacją obrazu Jezusa Miłosiernego

Umiłowani w Chrystusie Panu Bracia i Siostry! Drodzy Diecezjanie!

Szybko zbliża się historyczna chwila, gdy Ojciec Święty Benedykt XVI, powagą urzędu Następcy Świętego Piotra, ogłosi całemu światu, że Sługa Boży Jan Paweł II jest Błogosławionym. Dokona się to w uroczystość Miłosierdzia Bożego – w dniu 1 maja - na placu św. Piotra w Rzymie. Wyrazimy wówczas wielką wdzięczność Panu Bogu za dar błogosławionego Jana Pawła II dla całego Kościoła Powszechnego.



Літургічны каляндар

 
white
Дзень звычайны

Чытанне на сёння:
Дз 19,1-8; Ян 16,29-33

Імяніны:
Яна, Канстанціна